Для азнаямлення выхаванцаў з культурай і побытам беларускага народа работнікамі дзіцячага сада створаны макеты жыллёвых будынкаў: шалаш (будан), зямлянка (курная хата), белая хата (мазанка), сядзіба, вясковая хата, цагляны дом, якія адлюстроўваюць розныя перыяды развіцця грамадства. Макеты ўяўляюць сабой 3Д-мадэль і перадаюць будаўнічыя матэрыялы, унутранае і знешняе аздабленне будынкаў таго часу. Яны напоўнены мэбляй, элементамі ўбранства дома (ручнікі, абрус, пакрывала, дываны), прадметамі побыту (гліняны посуд, карыта, чапяла і г.д.). Шматпавярховы дом, выраблены ў выглядзе макета-трансформера, адлюстроўвае цяперашні час.


БУДАН ЗЯМЛЯНКА БЕЛАЯ ХАТА


СЯДЗІБА ВЯСКОВАЯ ХАТА


ЦАГЛЯНЫ ДОМ ШМАТПАВЯРХОВЫ ДОМ
Знаемства дзяцей з вырабленымі макетамі адбываецца ў спецыяльна арганізаваннай дзейнасці, якая дазваляе паспяхова вырашаць пазнавальныя задачы, а таксама развіваць маўленчыя і выяўленчыя навыкі выхаванцаў. Спецыяльна арганізаваная дзейнасць праводзіцца ў форме падарожжа ў мінулае. Праект рэалізуецца з выхаванцамі старшай групы № 5.
Дзеці не толькі знаёмяцца з культурай і побытам гістарычнага адрэзка часу, але з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі стварэння і папаўнення аздаблення жыллевых будынкаў. Яны напаўняюць кошыкі і скрыні запасамі: ягадамі, грыбамі, гарэхамі. Вырабляюць посуд з гліны: кубкі, міскі, збаны, інш. Размяшчаюць ў стайні макета “Сядзіба” жывел, корм для іх.
Сфарміраваныя ўяўленні замацоўваюцца у розных відах дзейнасці: зносіны, гульня, мастацкая дзейнасць (маляванне, лепка, канструяванне).
Вырабленыя гульнявыя «планшэты» да макетаў жыллёвых будынкаў садзейнічаюць узбагачэнню ўяўленняў дзяцей аб гістарычным мінулым нашых продкаў, развіццю арыентыроўкі ў прасторы, на лісце паперы, дызайнерскіх здольнасцей дзяцей.
Адначасова праводзіцца работа па развіццю маўлення і культуры моўных зносін. Замацоўваем ўменне правільна вымаўляць гукі ў словах, назвы старажытняй мэблі і рэчаў па-беларуску, ўжываць прыназоўнікі “на”, “пад”, “у”, “за”, перад”, перакладаць словы з рускай мовы на беларускую мову. Развіваем слоўнікавы запас дзяцей.
Падрабязна пазнаёміцца з рэалізацыяй праекта можна ў раздзеле "Бацькам", "Парады выхавальнікаў дашкольнай адукацыі" (група 5).