Паважаныя законныя прадстаўнікі выхаванцаў!

         У нашай дашкольнай установе функцыянуе  група №8 з беларускай мовай навучання i выхавання для дзяцей 3-4 гадоў. Групу наведваюць 23 выхаванца. Кожны дзень тыдня для дзяцей пачынаецца з прывітання «Добрай раніцы». У групе створаны ўсе ўмовы для насычанага і цікавага жыцця выхаванцаў. Кожны дзень яны з задавальненнем прыходзяць у дзіцячы сад, каб паказаць свае таленты і праявіць сябе ў розных відах дзейнасці. Іх з радасцю сустракаюць нашы педагогі:

П.І.І. педагога

Адукацыя

Кваліфікацыйная катэгорыя

Стаж

Шчадрынская

Аксана Генадзьеўна

Вышэйшая 

Без кваліфікацыйнай катэгорыі

3 гады

Саракач

Інна Ўладзіміраўна

Вышэйшая дашкольная

Першая

7 гадоў

      Адукацыйны працэс у групе з беларускай мовай навучання i выхавання   арганізаваны на беларускай мове. Выключэнне складаюць гадзіны, адведзеныя на вывучэнне адукацыйнай вобласці «Развитие речи и культура речевого общения» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. З мэтай забеспячэння максімальна спрыяльных умоў для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры, паспяховасці фарміравання двухмоўя ствараецца камунікатыўнае асяроддзе, якое забяспечвае ўключэнне двух моў у разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці, а таксама праводзяцца спецыяльна арганізаваныя формы адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.